Вандроўка
Вандроўка
Трохкутнік Аўсянага Прыхільнікі супрэматызму ды кубізму маліліся б сёння на гэты цуд — невядомы архітэктар амаль на два стагоддзі пераплюнуў знакамітага Малевіча з ягоным чорным квадратам. Але партызанам было не да сантыментаў — вайна дасягнула апагея, а план па знішчэнні варожых аб’ектаў так і не быў выкананы. Добра яшчэ, што камандзір заўсёды трымаў напагатове сухія запалкі...
Вандроўка
Рэжым на сметніку Дзе знойдзе прытулак дзеючая улада, калі 19 сакавіка адбудзецца тое, чаго яна так баіцца? У Магілёве створаныя ўсе ўмовы дзеля таго, каб чыноўнікі, якія цягам апошніх дваннаццаці гадоў масава перасяляліся ў Мінск, вярнуліся на радзіму. На галоўнай плошчы горада напрыканцы 1990-х завяршылася будаўніцтва Дома Саветаў — копіі сталічнага Дома ўрада.
Вандроўка
Хто будзе панаваць замест Пузынаў? Праз перапынак у семдзесят год старажытны фальварак у вёсцы Грамяча, ледзь не займеў новага пана. За мінулы год Камянецкі райвыканкам ажно некалькі разоў выстаўляў на аўкцыён сімпатычную аднапавярховую сядзібу князёў Пузынаў. Знайшлася і тая фізічная асоба, якая не адмовілася б за сімвалічную цану набыць ва ўласнасць помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя. Але замест таго сядзіба стала дармовым набыткам былога калгаса «Усход», на зямлі якога яна і месціцца.
Вандроўка
Адкуль пайшлі «шкляніцы Ядзвігі» Адным з шэраговых старажытнарускіх гарадоў называлі Наваградак савецкія гісторыкі, не ўлічваючы тыя ашаламляльныя знаходкі, што імі ж былі адкапаныя на замчышчы. Між тым знакамітую «шкляніцу Ядзвігі» — сведку роўнасці Наваградка еўрапейскім сталіцам — колішняя ленінградскія навуковая эліта не прамінула звезці ў калекцыю Эрмітажа. І ніхто не збіраецца яе вяртаць.
Вандроўка
Праект "Беларусь — з любоўю" Свята-Іаана-Прадцечанская царква. XVIII ст. Вішнявец
Не распытвайце старых з навакольных вёсак наконт таго, дзе знаходзіцца Вішнявецкая царква, бо яны заўпарцяцца: “Храм ёсць у Гавязне, а больш – нідзе!” Але паспрабуйце дазнацца ў тутэйшай моладзі, дзе тая Гавязна, і ў адказ амаль кожны пацісне плячыма. Гэтае непаразуменне паміж бацькамі і дзецьмі спарадзіла тапанімічная рэвалюцыя, што адбылася ў Беларусі ў 1960-х.