Нечаканасць дня. «Белсату» вярнулі тэхніку

Праз два дні пасля ператрусу на офісе тэлеканала.

Камп’ютары, а таксама носьбіты інфармацыі, якія міліцыянты забралі падчас ператрусу ў мінскім офісе «Белсата» следчыя вярнулі праз два дні. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканала.

— Мы канечне цешымся, што нам вярнулі апаратуру. Але застаецца пытанне, а навошта наагул было яе забіраць? Гэтая праверка анічога новага ў справу не ўнесла. Мы ж не адмаўляемся, што зрабілі памылку. Тут усё дэталёва ясна. Так, мы памыліліся, але папрасілі прабачэння і надрукавалі абвяржэнне. Навошта была гэтая апаратура і што яна магла ўнесці ў справу — незразумела. Мы цешымся, што следчыя апамяталіся і вярнулі нам апаратуру, — заявіў намеснік дырэктара «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

Фота belsat.eu

11 красавіка офіс тэлеканала наведаў пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канэс. Дыпламат распытаў пра дэталі крымінальнай справы, якую ўлады распачалі супраць «Белсату» і выказаў салідарнасць з журналістамі тэлеканала.

Так офіс тэлеканала выглядаў адразу пасля сыходу следчых. Фота facebook.com/aminchonak

9 красавіка ў офісе «Белсата» ў Мінску адбыўся ператрус, які СК праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэту. Была распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК «Паклёп».

«Хто і чаму паверыў у мантру, што «рэпрэсіі не працуюць»? Улада мае іншае ўражаньне»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(10)