Дабравольскі пакажа па тэлевізіі фота "філейных частак", а Рынкевіч — папярэдзіць пра пагрозу фальсіфікацыі вынікаў выбараў

З-га верасня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачынаюць свае выступы на тэлевізіі і радыё. Сярод дэмакратычных кандыдатаў першымі выступяць Аляксандр Дабравольскі і Ігар Рынкевіч.

Выступ Дабравольскага, які балатуецца ў Мінску па Свіслацкай акрузе, у запісе пакажа ў сераду ў 18.05 тэлеканал "ЛАД". Кандыдат выступіў у абарону настаўнікаў, якіх "прымушалі збіраць подпісы за кандыдатаў ад ўлады", назваў чыноўнікаў, якія кіруюць адукацыяй, "герастратамі", згадаў закрыццё Беларускага гуманітарнага ліцэю, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Таксама Аляксандр Дабравольскі паказаў тэлегледачам цікавы фотаздымак, але гэты эпізод з запісу могуць выразаць:

"Падчас запісу я паказаў фотаздымак, як у нас лічацца галасы. Гэта фотаздымак з пазіцыі назіральніка. Чалавека, якога не пусцілі блізка да стала — метраў 8. Відаць толькі філейныя часткі сілуэтаў сябраў камісіі, якія быццам бы нешта лічаць і не зразумела, што яны там хочуць схаваць".

Выступ Ігара Рынкевіча, які таксама балатуецца ў Мінску, па Кальварыйскай акрузе, прагучыць 3 верасня на радыёстанцыі "Сталіца" ў 18.00. Рынкевіч падзякаваў выбарцам за падтрымку, патлумачыў, чаму ідзе на выбары, сказаў, што падтрымлівае АДС ды павітаў тое, што ўлады выканалі адно з 12 патрабаванняў Еўрасаюза — вызвалілі палітвязняў.

Таксама Ігар Рынкевіч папярэдзіў выбарцаў пра пагрозу фальсіфікацыі вынікаў выбараў:

"Падкрэсліў, што я буду ісці да перамогі. Але калі мяне ў бюлетэні для галасавання выбаршчык не знойдзе, гэта азначае, што ўлады мяне з выбараў знялі, альбо яны сваімі парушэннямі прымусілі мяне, разам з дэмакратычнымі кандыдатамі, спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)