Dreamgale: паслядоўнікі Ace of Base з грамадзянскай пазіцыяй

Электра-поп дуэт са Швецыі быў адзіным з усіх удзельнікаў праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2», які адмовіўся ад паслугаў перакладчыка і самастойна напісаў твор па-беларуску.

Музыкі лічаць тэкст песні «Апошняе сонца» адным з найбольш удалых у сваёй творчасці і прызнаюцца, што было няпроста перакласці яго на ангельскую для сінгла Final Gorizont, які выйдзе ўвосень 2011 года. Dreamgale заснавалі два беларусы — Майк Сэндэр і Зміцер Палагін, да іх далучылася шведская мадэль і спявачка Сафія Матсан. Цікава, што музыкі актыўна супрацоўнічалі з прадусарам Пэрам Адэбратам (Ace of Base, Army of Lovers) ды распачалі грамадскую кампанію, каб у Швецыі нашу краіну афіцыйна называлі Belarus, а не Vitryssland.

Прэм’ера песні «Апошняе сонца» – на сайтах «Будзьма беларусамі!» і «Тузін Гітоў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)