Жыхарка Добруша атрымала амаль мільён рублёў за імітаваную цяжарнасць

22-гадовая гардэробніца адной са школ Добруша атрымала 984 тысячы рублёў матэрыяльнай дапамогі за імітаваную цяжарнасць. Яна даслала сваю цяжарную знаёмую прайсці абследаванне на ўльтрагукавой апаратуры. Пры гэтым у медыцынскай карце былі паказаныя звесткі махляркі.

Стаўшы на ўлік як цяжарная, гардэробніца 5 месяцаў атрымлівала матэрыяльную дапамогу па фіктыўнай даведцы. Натуральна, што калі падыйшоў час нараджаць дзіця, "цяжарная" не з'явілася ў радзільню.

Медыкі звярнуліся ў міліцыю. Была прызначаная экспертыза. Прыкмет цяжарнасці эксперты не выявілі. Свае паводзіны гардэробніца растлумачыла цяжкім матэрыяльным становішчам.

У дачыненні жанчыны распачатая справа па частцы 1 209-га артыкула Крымінальнага кодэкса (махлярства). Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)