Затрыманыя акторы і гледачы «Свабоднага тэатру»

22 жніўня ў катэджы ў раёне Зялёнага Лугу ў Менску меўся адбыцца спэктакль «Свабоднага тэатру». Але ў дом уварваўся АМОН. Сярод 60 затрыманых група французаў і трое дзетак.

Новы праект «Свабоднага тэатру» быў пастаўлены паводле п'есы Эдварда Бонда «Адзінаццаць кашуляў». Аднак імпрэзе не судзілася адбыцца.

Перад пачаткам імпрэзы ў катэдж уварваліся байцы Полка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня, і міліцыянт Басалыга загадаў усё спыніць. Гледачы (50 чалавек), акторы, а таксама журналісты і замежныя госьці (сярод іх францускі рэжысёр Крыстыян Бэнэдэці, кіраўніцтва францускага тэатру «Артфатвіль») былі затрыманыя і дастаўленыя ў пастарунак.

П’еса ангельскага драматурга Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуляў” прысьвечаная праблеме гвалту ў школьным асяродзьдзі. Але, паводле актораў Вольнага тэатру, “пры жаданьні можна і тут убачыць палітыку”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)