Скандалы
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя

Яшчэ адзін міліцыянт затрыманы п’яным за рулем

Супрацоўнік Івацэвіцкага РАУС быў затрыманы п’яным за рулём.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы “Страла” за апошнія тры месяцы затрымлівае ўжо другога міліцыянта за рулём “пад шафэ”.

Пра гэта паведаміў жыхар Івацэвічаў, які пажадаў застацца невядомым:

— Аўтадарога Івацэвічы — Пінск, 45-ы кіламетр, развілка Целяханы — Пінск. Спецпадраздзяленне “Страла” затрымала аўтамашыну, у якой ехаў участковы Рэчыцкага сельскага савета Міхнавец Уладзімір, а побач з ім сядзеў інспектар ДАІ Галавач.

Начальнік галоўнага ўпраўлення службы бяспекі па Берасцейскай вобласці Алег Кухарчук пацвердзіў факт затрымання. Ён выказаў упэўненасць, што Уладзімір Міхнавец будзе звольнены, а ў працу Івацэвіцкага РАУС будзе ўнесена карэкціроўка з боку кіраўніцтва абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)