Выдаленая найбуйнейшая беларуская жж-суполка

Дзесьці а 21:40 у панядзелак перастала працаваць найбуйнейшае беларускае жж-кам’юніці minsk_by. Адзін з мадэратараў суполкі карыстальнік overdozen сказаў нам, што ён не мае ніякага ўяўлення, што магло адбыцца. Паводле ягоных словаў, ніхто з іншых старшынь суполкі не мае ўяўлення, што здарылася.

Пазней з'явілася інфармацыя, што выдаліць суполку аднаго з мадэратараў прымусілі супрацоўнікі спецслужбаў.

На minsk_by было падпісана больш за дзве тысячы карыстальнікаў. Кам’юніці за апошнія гады стала афішнай пляцоўкай, навіновым і дыскусійным парталам.

Яна стала вядомая пасля падзей сакавіка 2006 году. Тады яны адыграла важную ролю ў інфармаванні пра падзеі выбараў і Плошчы.

Нагадаем, што не так даўно без тлумачэння прычын быў выдалены блог вядомага паэта Андрэя Хадановіча, але чым праз суткі ягоны жж быў адноўлены.

Пазней у нас з'явіцца больш інфармацыі на тэму выдалення minsk_by.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)