Ва Ушацкім раёне за тыдзень падвоілася колькасць пнеўманій

Некалькі чалавек падлучаныя да апаратаў ШВЛ.

За 6 дзён колькасць пнеўманій ва Ушацкім раёне вырасла больш чым на 50%, паведамляе Наша Ніва. Выданне пры гэтым спасылаецца на дадзеныя, якія публікаваліся ў раённай газеце «Патрыёт».

10 красавіка ў газеце Ушацкага раёна «Патрыёт» было апублікаванае інтэрв’ю з галоўным доктарам раённай бальніцы Сяргеем Майсеевым. У ім доктар прывёў наступныя дадзеныя: 35 пацыентаў з пнеўманіяй пад нагдядам медыкаў, ніводнага хворага ў рэанімацыі.

16 красавіка на сайце «Патрыёта» і ў яго сацсетках з’явілася новая статыстыка: 53 пацыенты з пнеўманіяй (гэта значыць, рост больш чым на палову за шэсць дзён), прычым 2 пацыенты былі падлучаныя да апаратаў ШВЛ. Пазней гэты матэрыял быў выдалены, але застаўся ў памяці гугла, паведамляе «Наша Ніва».

Нагадаем, што сітуацыя з каронавірусам на Віцебшчыне адна з самых складаных у Беларусі. Па дадзеных на 16 красавіка каронавірус быў зафіксаваны ў 13 раёнах з 21. Найбольш скдладаная сітуацыя склалася ў Віцебску, а таксама ў Аршанскім і Докшыцкім раёнах.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:27)