Усмешка дня. Журналіст Севярын Квяткоўскі на свабодзе

Але пад крымінальнай справай.

Фота Севярына Квяткоўскага

— Сябры я ў цэнтры Пінску п’ю каву. Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу. Аддыхаюся, і пачну распавядаць, — напісаў Севярын Квяткоўскі ўвечары 22 студзеня.

Журналіста затрымалі 19 студзеня па вяртанні з Украіны. Паведамлялася, што сілавікі выразалі дзверы ў ягонай кватэры. Квяткоўскага адвезлі ў Пінск, пазней праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэа, дзе журналіст расказваў, што яго затрымалі за каментар у сацсетках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)