Скандалы
Мікола Чарняўскі

Ураджэнца Мінска, аўтара «Архіваў БНР» не пусцілі ў Беларусь

Перакладчыку і журналісту «Радыё Свабода» Сяргею Шупе адмовілі ў выдачы беларускай візы без тлумачэння прычын.

13 сакавіка Сяргею Шупе, які жыве ў Празе, вярнулі ў беларускім консульстве пашпарт з пазнакай «адмоўлена».

Журналіст збіраўся правесці ў Мінску 22 сакавіка прэзентацыю рамана Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення».

– Падрыхтоўка да сьвяткаваньня чарговых угодкаў БНР супала з адмовай у візе ў Беларусь аўтару «Архіваў БНР» Сяргею Шупу, які, між іншым, нарадзіўся ў Менску. У іншых краінах за працы такога маштабу даюць доктарскія ступені, у Беларусі – «чорную метку», – пракаментаваў падзею на сваёй старонцы Фэйсбук журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)