Скандалы

У Берасьці АМАП затрымаў чалавека ў касьцюме ліса

На пратэст праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасьці прыйшоў чалавек у касьцюме ліса. Пасьля акцыі яго затрымаў АМАП, паведамляе Радыё Свабода.

Будуць разьбірацца, ці ёсьць тут намёк на старшыню аблвыканкаму Анатоля Ліса.

Чарговы сход праціўнікаў акумулятарнага заводу прайшоў 11 лістапада на галоўнай плошчы Берасьця. На ім прысутнічаў чалавек у касьцюме ліса, які раздаваў «інтэрвію» удзельнікам, казаў, што прыйшоў падтрымаць будаўнікоў заводу.

Пасьля акцыі чалавека ў касьцюме ліса затрымалі і павезьлі ў пастарунак.

Відэа затрыманьня разьмясьціў на сваёй старонцы ў Facebook блогер Аляксандар Кабанаў.

Ад канца лютага на цэнтральнай плошчы Берасьця штонядзелю адбываюцца маўклівыя пратэсты супраць заводу. Пратэстоўцы запрашалі чыноўнікаў, у тым ліку і старшыню Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоля Ліса, аднак тыя не прыходзілі.

Пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці ўзьнік напачатку 2018 году, калі стала вядома пра яго будаўніцтва. Людзі баяцца, што завод нанясе шкоду іх здароў’ю і навакольнаму асяродзьдзю.

Врач из Бреста: «Я жила обычной жизнью и вдруг превратилась в «революционера»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)