Без категории
Мікола Бугай, ”Наша нiва”

“Свабодныя і справядлівыя выбары”: Участковыя камісіі будуць складацца з адных лукашэнкаўцаў

Лічба сяброў камісій ад апазыцыі нават меншая, чым у 2004 годзе. Гэтак, з 350 вылучэнцаў АГП у камісіі прайшлі толькі 5, а з 315 прадстаўнікоў БНФ — толькі 6, прычым як на зьдзек — на малюпасенькі закрыты ўчастак.

З 150 чалавек, вылучаных ад Партыі БНФ у сябры ўчастковых выбарчых камісіяў у горадзе Менску, зацьверджаныя толькі 3. Прычым на 541 участку Ўсходняй выбарчай акургі № 107, дзе вылучаецца Вінцук Вячорка, — як на зьдзек, на малюпасенькі закрыты ўчастак у сухотным шпіталі, 60 выбарцаў, дзе і назіраць няма чаго.

У Берасьці ў склад участковых камісій увайшлі 7 вылучэнцаў дэмакратычных сілаў на 125 участкаў.

Актывісты прысутнічалі на паседжаньнях раённых адміністрацый, дзе 13 жніўня адбылося фармаваньне камісій. «Абмеркаваньня не было», — кажуць.

У 45 акругах Барысава з 45 дэмакратычных актывістаў, якія падавалі дакументы на ўключэньне ў склад участкавых выбаркамаў, ня ўключаны ні адзін чалавек. Тое самае ў Барысаўскім раёне.

Тое самае ў Мастах: з 16 прапанаваных не ўключылі ніводнага.

Тое самае ў Кобрыне, у Гомельскай вобласьці.

Затое неадменна ўваходзяць у камісіі супрацоўнікі ідэалягічных і аргаддзелаў выканкамаў — нават тыя, з чыімі імёнамі былі зьвязаныя гучныя скандалы на мінулых выбарах, як у Маларыце.

Адмоўлена ўсім без разбору, хто не па лукашэнкаўскіх сьпісах, нават былому намесьніку старшыні Канстытуцыйнага суду Валер’ю Фадзееву.

Паводле закону, у камісіі могуць уваходзіць ад пяці да 19 чалавек, у залежнасьці ад патрэбы.

На выбарах 2004 году ў камісіі ўваходзіла ўсяго 0,2 % незалежных сяброў. Сёлета лічба акажацца яшчэ меншаю. Лукашэнкаўцы ня маюць намеру адмаўляцца да манаполіі на ўлады. Апазыцыя ўстае перад цяжкой дылемай, ці ўдзельнічаць далей у такой кампаніі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)