Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько ссадзілі з цягніка на Вільню

Яму заявілі, што ён знаходзіцца ў спісах невыязных з Беларусі.

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» вяртаецца ў Мінск.

Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства.

Нагадаем, што цягам апошніх дзён некалькі грамадскіх дзеячаў Беларусі не змаглі пакінуць краіну, кіруючыся ў Вільню. 7 сакавіка ў Вільню не прапусцілі лідара АГП Анатоля Лябедзьку, 10 сакавіка -- Сяргея Калякіна і Віктара Карняенку 11 сакавіка на памежным пераходзе з Літвой не выпусцілі з Беларусі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, які разам з жонкай і двума дзецьмі па асабістых справах кіраваўся ў Вільню.

***

Нагадаем, што ў панядзелак начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун на просьбу Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з «чорным спісам» беларускай апазіцыі (тым каму забаронены выезд з Беларусі_.

«Я не ведаю, хто там ім (грамадскім дезячам) прастаўляў штампы і хто не прапускаў. У нас няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні. Прынамсі, па гэтых фактах мы ніякай інфармацыяй не валодаем», — сказаў Аляксей Бягун.

Паводле Бегуна, звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. А звяртацца ў Дэпартамент з гэтай нагоды няма сэнсу. Праўда, куды трэба пісаць, Аляксей Бягун патлумачыць не здолеў. І прызнаўся, што пра спісы невыязных апазіцыянераў першы раз чуе,

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)