Памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая: каранавірус. Яе муж: «Я таксама ў бальніцы, ледзь дыхаю»

Ірына Валянцінаўна Строгая ўзначальвала педыятрычнае аддзяленне для кардыялагічна хворых у гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы №2 Мінска. Ёй быў 51 год, піша Наша Ніва.

Фота: старонка Ірыны Строгай у Аднакласніках

Днямі стала вядома, што Строгая памерла. Па чутках, гэта было звязана з наступствамі каранавіруснай інфекцыі.

«Наша Ніва» звязалася з мужам жанчыны. Ён пацвердзіў, што яе смерць звязана з каранавірусам, але ад падрабязных каментараў адмовіўся.

«Я і сам у бальніцы, ледзь дыхаю», — сказаў мужчына.

Мінздароўя не дае дакладных лічбаў, колькі медыкаў загінула ад каранавіруса. Таму статыстыку збіраюць валанцёры ці самі дактары.

Па прыблізных падліках у лютым 2021 за першы год пандэміі ад кавіда ў краіне загінулі каля 150 медыцынскіх работнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.8(9)