Скандалы
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

Пацярпелы ў бойцы з Цесаком застаецца ў рэанімацыі

Але небяспекі для жыцця ўжо няма.

Вядома, што падчас бойкі з Цесаком пацярпеў 30-гадовы хлопец. Ён атрымаў некалькі ўдараў нажом.

Пацярпелы абведзены

Звязацца з ім пакуль няма магчымасці. Тэлефон разбіўся падчас інцыдэнту.

З «НН» згадзіўся паразмаўляць адзін з сяброў пацярпелага. «Цесака і Малюту аблілі мачой. Пасля чаго двое выхапілі нажы, а ў Цесака быў газавы пісталет „Удар“ Траўматычны пісталет страляе гучна, а „Удар“ толькі распыляе газ».

У інтэрнэце з’яўляюцца звесткі, што нападаючых на Максіма Марцінкевіча было ледзь не 15 чалавек. «Гэта няпраўда. Было чацвёра. Гэта добра бачна па відэа».

Кажа, што пацярпелага адразу адвезлі ў бальніцу, у пастарунак яго не вазілі. «Была аперацыя, нажавыя раненні аказаліся вельмі глыбокімі. Цяпер ён у рэанімацыі пад наглядам урачоў. Ставяць кропельніцы, мяняюць швы».

Хто такі гэты пацярпелы? «Звычайны адэкватны хлопец, які не вітае ідэі Цесака наконт неанацызму, ягоную прапаганду, якая праводзіцца на семінарах».

Напрыканцы цікаўлюся, ці няма небяспекі, што абвінавачанымі зробяць менавіта іх, а не Цесака з сябрамі.

«Хіба толькі за мачу, зброі ў іх не было».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)