Скандалы

Мілінкевіч адмовіўся адказваць на пытанні «Народнай волі»

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў недзяржаўнай газеты «Народная воля». Сваю адмову палітык матываваў нязгодай з пазіцыяй, якой трымаецца выданне.

Цягам некалькіх дзён журналісты “Народнай волі” спрабавалі датэлефанавацца Аляксандру Мілінкевічу і яго жонцы Іне Кулей, каб задаць колькі пытанняў пра хірургічную аперацыю, што сп. Мілінкевіч перанес 18 чэрвеня. Але іх тэлефоны былі недасяжныя. Нарэшце журналісты пераслалі пытанні па электроннай пошце.

Адказ, таксама атрыманы па электроннай пошце, быў наступны: “У сувязі з рэдакцыйнай палітыкай, якая ёсць часткай кампаніі па яго дыскрэдытацыі, на сённяшнім этапе Аляксандр Мілінкевіч не бачыць магчымасці працягваць супрацоўніцтва з вашай газетай і быць аўтарам матэрыялаў для яе”.

Верагодна, такая рэакцыя з боку Аляксандра Мілінкевіча выкліканая найперш артыкулам Міхаіла Падаляка "Отбеливатель М.", надрукаваным у "Народнай волі" ў траўні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)