Без категории
Марына Вішнеўская, «Народная воля»

Леанід Сініцын: «Якія могуць быць выбары, калі Цэнтрвыбаркам узначальвае Ярмошына?»

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Сініцын не ўдзельнічае ў парламенцкіх выбарах. І пакуль думае, ці браць удзел у прэзідэнцкіх.

— Я не бачу сэнсу ў парламенцкіх выбарах, — гаворыць Сініцын. — Справа ў тым, што парламенцкімі выбарамі кіруе Цэнтрвыбаркам, які ўзначальвае Лідзія Ярмошына. Калі я балатаваўся ў прэзідэнты, яна перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы — гэта пацвердзіла група кваліфікаваных юрыстаў з ААН. Юрысты кажуць: перавышэнне службовых паўнамоцтваў жорстка караецца па законе. Таму якія могуць быць выбары, калі Цэнтрвыбаркам узначальвае Ярмошына?

— Значыць, калі Ярмошына будзе ўзначальваць Цэнтрвыбаркам і ў 2011 годзе, вы і ў прэзідэнты рвацца не будзеце?

— А вы думаеце, яна яшчэ там будзе?.. Ніхто не ведае, што ў гэтым жыцці вечнае, а што — канечнае. І потым, да прэзідэнцкіх выбараў яшчэ так далёка…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)