У клірыка праваслаўнай царквы ў Мінску знайшлі каранавірус, святары на самаізаляцыі

Клірык служыў у Храме Пакрова Багародзіцы ў Крупцах (праспект Пераможцаў, 82), побач з паваротам на Дразды. Цяпер ён разам з усёй сям’ёй знаходзіцца на лячэнні.

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў настаяцель храма Віктар Белякоў.

— Учора пацвердзіўся каранавірус. Дактары праінфармавалі нас уначы, сёння бралі мазкі ў свяшчэннікаў. Цяпер мы знаходзімся на самаізаляцыі. Калі вынік на каранавірус будзе адмоўны, то праз чатырнаццаць дзён ад апошняга кантакта з носьбітам зможам выйсці з самаізаляцыі, — кажа Віктар Белякоў.

Апошні раз заражанага клірыка святары бачылі ў суботу, 4 красавіка. Айцец Віктар Белякоў спадзяецца, што калі тэст на каранавірус будзе адмоўным, то ў храме магчыма будзе яшчэ правесці велікодную службу.

Сам клірык пакінуў у сваіх сацсетках наступны запіс: «Прашу малітваў за ўсю сям’ю: С., В., Я. і І. Мы ў бальніцах: жонцы з дзецьмі цяжка. У дзіцячай інфекцыёнцы няма ўмоў для маленькіх дзетак-пагодак».

Минский поп: лекарство от всех вирусов – молитва

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)