Колькасьць загінулых у аварыі на «Пінскдрэве» вырасла да 14 чалавек

У панядзелак у Пінскім гарвыканкаме ўдакладнілі зьвесткі пра колькасьць тых, хто загінуў у выніку выбуху 25 кастрычніка на ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».

У мінулыя выходныя ў лякарнях памерлі:

Хамлюк Аляксандар Мікалаевіч, 1959 г.н, апэратар аўтаматычных ліній,

Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950 г.н., апэратар фармуючых машын,

Шынкарук Аляксандар Анатолевіч, 1974 г.н., намесьнік дырэктара па вытворчасьці.

Сьпіс пацярпелых, якія знаходзяцца ў шпіталях, паводле Пінскай цэнтральнай бальніцы:

У абласной бальніцы Берасьця:

1. Сьмірноў Алег Алегавіч, 1981

2. Гарошка Эдуард Уладзіміравіч, 1977

3. Ярмак Павал Антонавіч, 1976

У бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску:

1. Гладун Натальля Міхайлаўна, 1967

2. Пілевіч Віталь Уладзіміравіч, 1981

3. Касьян Міхаіл Міхайлавіч, 1977

Памерлі:

1. Муга Ігар Афінагенавіч, 1971, сьлесар-рамонтнік

2. Рапута Яўген Валер'евіч, 1984, апэратар аўтаматычных і паўаўтаматычных лініяў у дрэваапрацоўцы

3. Старадуб Міхаіл Іванавіч, 1958, сьлесар-рамонтнік

4. Міхаевіч Аляксандар Міхайлавіч, 1976, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў

5. Саковіч Кацярына Сяргееўна, 1986, майстар-брыгадзір стружачнага аддзяленьня

6. Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч, 1955

7. Казюр Генадзь Фёдаравіч, 1964

8. Калодзіч Аляксандар Сяргеевіч, 1987

9. Тарэлка Сяргей Мікалаевіч, 1985

10. Квашалі Алег Юр'евіч, 1962

11. Мароз Аляксандар Міхайлавіч, 1987

12. Хамлюк Аляксандар Мікалаевіч, 1959

13. Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950

14. Шынкарук Аляксандар Анатолевіч, 1974

31 кастрычніка ў Пінску праводзіўся чарговы футбольны матч чэмпіянату Беларусі. Мясцовая каманда "Хваля" гуляла з чорнымі стужкамі супраць каманды са Смаргоні. На пачатку матчу на стадыёне была праведзена хвіліна маўчаньня ў памяць загінулых падчас аварыі на "Пінскдрэве". Матч аб'яўлены дабрачынным – сродкі, выручаныя за правядзеньне спартовага мерапрыемства, будуць пералічаныя на дапамогу ахвярам трагедыі.

У горадзе чарговы раз былі прыспушчаны сьцягі, на мясцовым ўзроўні была аб'яўлена жалоба. Пінчукі кажуць, што на самой справе жалоба ў пэўным горадзе не можа быць аб'яўлена, паводле заканадаўства рашэньне аб жалобе прымаецца кіраўніком краіны. А на гарадзкім тэлеканале, нягледзячы на пахаваньні, вечарам ішла традыцыйная забаўляльная праграма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)