Гарэў касцёл ў Будславе. Абраз Маці Божай Будслаўскай удалося ўратаваць

У аўторак раніцай загарэўся дах касцёла ў Будславе — санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, аднаго з самых велічных касцёлаў Беларусі.

Чытачы «Нашай Нівы» даслалі фота з пажарнымі, якія ратавалі славутасць. Вернікі тым часам выносілі каштоўныя рэчы, баючыся, што дах абрынецца.

Пажарныя па рацыях перадалі, што знутры касцёла дзейнічаць немагчыма. Працуюць на лесвіцах. На пажар з'ехаліся брыгады з усіх суседніх раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей.

Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай уратаваны. Вось відэа, як яго выносілі:

Людзі мяркуюць, што дах наўрад ці ўдасца ўратаваць. Наперадзе ў беларускага народа будзе вялікая праца па аднаўленні.

Драматычныя кадры. Людзі ратуюць каштоўнасці з Будслаўскага санктуарыя. Фота Арцёма Ткачука

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(21)