Цытата дня. Караеў – пра імідж Шуневіча

Міністр унутраных спраў расказаў пра выказванне, якое вісела на сцяне кабінета яго папярэдніка.

Юрый Караеў, фота Надзеі Бужан

У кулуарах «Мінскага дыялогу» міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» пра свайго папярэдніка:

— У майго папярэдніка, дарэчы, Ігара Анатольевіча Шуневіча, у кабінеце да рамонту вельмі добрае выказванне вісела. Ён яго трымаўся, хаця СМІ, канечне, стварылі яму яшчэ той імідж!

Дык вось, гэта выказванне кіраўніка Скотланд-Ярда, аб тым, што «Доўг супрацоўніка паліцыі перадусім не ў тым, каб раскрыць злачынства, а ў тым, каб абараніць грамадзяніна».

Нагадаем, што Юрый Караеў змяніў Ігара Шуневіча на пасадзе міністра ўнутраных спраў у чэрвені гэтага года. За некалькі гадзін да адстаўкі кіраўнік краіны выказаў Шуневічу шэраг прэтэнзій наконт падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

У жніўні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі сілавых ведамстваў, на якой жорстка раскрытыкаваў іх працу, у тым ліку МУС.

Першыя месяцы працы Юрыя Караева на новай пасадзе запомніліся шэрагам ягоных заяў. У верасні ён расказаў журналістам, што спрабуе вывучаць настроі ў грамадстве з дапамогай каментароў на форумах, у тым ліку на сайтах незалежных СМІ.

Почему Караев озаботился общественным мнением о работе милиции

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(42)