Политика

Новы пасол Расіі пачынае вучыць беларускую мову

А Васiль Быкаў – яго любiмы беларускi пiсьменнiк.

У кулуарах «Мінскага дыялога» карэспандэнт Нашай Нівы пагаварыў з новым паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым.

Вы робіце ўражанне чалавека, чый беларускі этап кар'еры не скончыцца гэтак жа імкліва, як і папярэдніка. Можа быць, вы ўжо і беларускую мову пачалі вывучаць?

— Вось вам мая візітоўка, аформленая па-беларуску. Ці шмат вы ведаеце паслоў у Беларусі, якія зрабілі такія візітоўкі?

Я ўжо запытаў падтрымкі ў пошуку педагога, які б даў мне ну якіх сем урокаў беларускай мовы, каб зразумець яе логіку і структуру.

Тым больш я доўга працаваў у друку, з вялікім задавальненнем чытаю рускую літаратуру, мне было б цікава параўнаць, чым нашыя мовы блізкія. Дастаткова літаратуры выходзіць на беларускай мове. Таму я б хацеў яе зразумець і праявіць павагу да адной з тых моваў, на якіх гавораць беларусы.

А хто ваш любімы беларускі пісьменнік?

— Нядаўна былі дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі, і дырэктар літаратурнага музея з Масквы бліскуча чытаў Пятруся Броўку па-беларуску, нават без тэксту перад вачыма! Вось… [Броўку магу назваць].

Ну і што датычыць абсалютнага маштабу літаратурнага подзвіга Васіля Быкава, то тут для ўсіх грамадзян, хто сутыкаўся з яго творамі, уражанне застаецца назаўсёды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(12)