Цыганкоў: «У правалах ізраільскай прапаганды праяўляецца фанабэрыя і снабізм»
Журналіст Віталь Цыганкоў – пра няўдачы Ізраіля ў інфармацыйнай вайне.
Журналіст звярнуў увагу:
– Андрэй Мовчан, папулярны ў Фэйсбуку аўтар, яўрэй, былы расейскі грамадзянін, які жыве ў Лондане, а частка ягонай сям’і жыве ў Ізраіле, піша:
«Ведущая задает вопрос политологу-эксперту:
«Почему мы проигрываем информационную войну, разве у нас нет средств, денег для того чтобы вести информационную компанию, убеждать людей, рассказывать правду о том что происходит?»
Политолог-эксперт отвечает примерно следующее: «А мы всё правильно делаем; на нашей стороне правда. Это они дураки что нас не любят, а не любят нас так сильно, что они очень большие дураки и с ними ничего не поделаешь». И дальше речь на 5 минут про то какие они дураки и насколько на нашей стороне правда.
Вот что животворящий социализм делает с людьми. Представьте себе на секунду что СЕО компании вызывает директора по маркетингу и спрашивает: «Почему люди не покупают наш товар – ведь мы же знаем, что он хороший; а вместо нашего товара покупают некачественный, опасный в эксплуатации и уродливый?»
А директор по маркетингу отвечает: «Да люди дураки совсем. У нас товар отличный, но никто не понимает этого, поэтому наплевать нам на них».
Норм, да?
Израиль безнадежно проигрывает информационную войну».
Заўважу, што сам хацеў напісаць прыблізна тое самае.
Мяне ўразіла некалькі недарэчных момантаў. Адзін – калі адразу пасьля пачатку вайны ізраільскія крыніцы паказвалі зьнятае да вайны відэа, як прадстаўнік Эўразьвязу ў Палестыне лятае на параплане ў Газе. І каментар быў, што вось ён і навучыў тэрырыстаў карыстацца парапланам, на якім яны пераляцелі праз мяжу Газы і напалі на Ізраіль. На якіх ідыётаў гэта было разьлічана?
Пры тым, што чыноўнік гэты на англійскай мове ў відэа казаў прыблізна наступнае – «вось глядзіце, у Газе можна лятаць, можна катацца на ровары, на скейце, можна займацца відсэрфінгам, усё гэта разьвіваецца». Першыя дня вайны гэта відэа гуляла па многіх сацсетках, але зараз на тым Тэлеграм-канале, дзе яно зьявялася – Израиль по-русски, канал МИД Израиля – яго ўжо няма.
Другі выпадак, гэта тэкст, які гуляе ў сацетках, з таго самага Тэлеграм-канала (гэтага тэксту таксама зараз там няма) пра тое, што Палестыны ніколі не было. Былі розныя царствы, імперыі на гэтым месцы, а вось Палестыны ніколі не было.
І? Ізраіль таксама існуе толькі з 1948 году. А незалежная Беларусь – з 1991 году. І?
Гэта з той самай оперы, калі на розных форумах пачынаюць даказваць, што палестынцаў прыдумала КДБ. Ну, назавіце іх арабы Палестыны, як хочаце назавіце – але ж людзі такія ёсьць, яны жылі і жывуць на той тэрыторыі, іхні статус патрабуе нейкага палітычнага вырашэньня.
Гэта, дарэчы, прыблізна тое самае, калі рускія кажуць беларусам і ўкраінцам, што вас ніколі не было, бо вас прыдумалі палякі і аўстрыйскі Генштаб.
Пагаджуся з Мовчанам, што ў правалах ізраільскай прапаганды праяўляецца фанабэрыя і снабізм.
І я іх, дарэчы, разумею. У мяне самога часам праяўляецца той самы снабізм), калі сумна і нецікава паўтараць банальныя рэчы пра дэмакратыю, мову ці Лукашэнку, якія я даўно растлумачыў у 1994-96-м.
Але ж у іх стаўкі нашмат большыя – вайна, выжываньне сваёй дзяржавы. Так што, каб перамагчы, варта пераступіць праз сябе і паўтараць вядомыя рэчы і прапісныя ісьціны на ўвесь сьвет.
Як казаў Жванецкі – «Вы можете не платить врачу – если вас не интересует результат».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное