Скандалы
Сьвятлана Адзінец Ціна Сікорская, Еўрарадыё

Цяжарная жанчына пасля затрымання страціла дзіця?

Сама дзяўчына ўстрымліваецца ад каментароў, а праваабаронцы дамагаюцца ўзбуджэння крымінальнай справы.

Еўрарадыё знайшло каментар у сацыяльных сетках ад чалавека па імені Алег Рахоўскі: «Я, Рахоўскі Алег Мікалаевіч, асуджаны за тое, што быццам лаяўся матам на Прывакзальнай плошчы 03.07.11 паводле арт. 17.1 Адміністратыўнага кодэксу. Пакаранне адбываў у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама... Падчас затрымання ў аўтазак да нас кідалі многіх жанчын. Сярод іх была цяжарная. Мы прасілі міліцыянтаў у форме без знакаў адрознення адпусціць цяжарную жанчыну, але атрымалі адмову.... Пасля вызвалення я даведаўся, што жанчына страціла дзіця».

Гэту інфармацыю пацвердзіла праваабаронца Наста Лойка.

Наста Лойка: «Дзяўчына cапраўды страціла дзіця пасля акцыі, муж на сутках, з журналістамі яна размаўляць не хоча. Ведаю, што была ў Кастрычніцкім РУУСе. Ад выкідышу толькі адышла, падрабязнасці ў сераду. Хацелася б дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы».

Аднак атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне нам пакуль не ўдалося. Таксама невядома, што насамрэч стала прычынай выкідышу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)