Бацька рэжысэра Курэйчыка адпачываў у санаторыі для міліцыянтаў і захварэў на каранавірус

«Гэтай сытуацыі магло б ня быць. Калі б быў нармальны карантын у краіне, санаторыі павінны былі б быць закрытыя», — кажа рэжысэр Андрэй Курэйчык Радыё Свабода.

Уладзімер Курэйчык, бацька беларускага рэжысэра Андрэя Курэйчыка, захварэў на каранавірус. 8 красавіка яго шпіталізавалі як кантакт першага ўзроўню. Сёньня стала вядома пра станоўчы вынік тэста.

— Яго перавялі ў чацьвёрты шпіталь. Калі гэты тэст прыйшоў, яго вельмі хутка сабралі і з аднаго шпіталя перавезьлі ў іншы. Яго суседа перавялі ў іншую палату. Стан у бацькі такі самы — не палепшыўся і не пагоршыўся. Тэмпэратура. На жаль, у яго, як і ў большасьці людзей за 60, ня вельмі моцнае здароўе, ёсьць хранічныя захворваньні, — кажа Андрэй Курэйчык.

Апошнім часам Андрэй Курэйчык ня бачыўся з бацькам, бо ізаляваўся зь сям’ёй за горадам.

—  Тым родным, якія з бацькам жывуць, брату і яго жонцы, сказалі, што ім трэба перайсьці на рэжым самаізаляцыі. Цяпер яны кантакты першага ўзроўню.

Уладзімеру Курэйчыку 66 год. У сакавіку ён адпачываў у санаторыі Міністэрства ўнутраных спраў на Нарачы. Аднаго з пастаяльцаў, зь якім кантактаваў Курэйчык-старэйшы, шпіталізавалі з двухбаковай пнэўманіяй, а пасьля выявілі каранавірус.

— Гэтай сытуацыі магло б ня быць, — дадае Курэйчык. — Калі б быў нармальны карантын у краіне, санаторыі павінны былі б быць закрытыя. Бо там у асноўным пажылыя людзі, туды езьдзяць за 50–60.

Там адзін, хто захварэе, зразумела, заражае ўсіх астатніх, бо яны разам робяць працэдуры, сядзяць за аднымі сталамі ў сталовай, ходзяць у адзін басэйн. Калі там забралі чалавека з двухбаковай пнэўманіяй, я бацьку сказаў, што ня проста так будзе.

Паводле яго, у сьпісе кантактаў таго, хто захварэў, былі дзясяткі чалавек.

У санаторыі МУС Свабодзе пацьвердзілі, што ў іх быў госьць з каранавірусам. Санаторый часова прыпыніў прыём.

— Так, пакуль нікога не прымаем і, хутчэй за ўсё, часова закрыемся, — сказала супрацоўніца санаторыя.

Паводле яе, інфікаваны — пэнсіянэр зь Віцебску.

— Ён у нас два тыдні адпачываў: як выходзіў на балькон, усё на гармоніку граў, — дадалі ў санаторыі.

У пяти беременных в Беларуси выявлен коронавирус

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.3 (оценок:11)