Общество

Зварот жонкі палітвязьня Лосіка: «Ігару сьвядома ствараюць нечалавечыя ўмовы».

Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу сьвядома ствараюць нечалавечыя ўмовы, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле Дарʼі, Ігара запалохваюць, прымушаюць даць непраўдзівыя паказаньні на іншых людзей. У Ігара няма ніякай сувязі з вонкавым сьветам, ані газэт, ані тэлевізара. У нядзелю да палітвязьня прывялі чалавека з пэдыкулёзам.

На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу паводле артыкула за арганізацыю масавых беспарадкаў.

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны канал «РБ головного мозга» падпісаныя 167 тысяч чалавек.

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязьнем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(6)