Общество

Знайшлі першага беларускага твіпла

Дзе, як не ў Беларусі, з’явіцца музею гісторыі і культуры габрэяў? Яшчэ з 18 стагоддзя яны складалі ледзь не палову насельніцтва Усходняй Беларусі. А ў 20-30-х ідзіш быў дзяржаўнай мовай Беларусі разам з беларускай, рускай і польскай. І калі атрымлівалі нейкую даведку, то штамп стаяў адразу на чатырох мовах.

Але нават калі вы ўсім сэрцам жадаеце даведацца як мага болей пра культуру і гісторыю габрэяў, яшчэ не факт, што вы здолееце прабрацца ў іх музей. Непрыкметны будынак на вуліцы В.Харужай, акружаны агароджай з камерамі назірання. Пры ўваходзе трэба націснуць на кнопачку, сказаць ахове кодавую фразу: “У музей, да Інны Паўлаўны”, прайсці праз металашукальнік і праслухаць кароткае павучанне аб тым, як знайсці сам музей.

Пасля таго, як ахова вас адпусціць, праходзіце праз унутраны двор габрэйскай суполкі, знаходзіце яшчэ адзін будынак, і ўжо там, пад лесвіцай – святая святых – музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. І яго нязменны дырэктар – Інна Паўлаўна Герасімава.

...Свежыя навіны – на мінулым тыдні Інна Паўлаўна знайшла першага беларускага твіпла. У 1939-1965 гадах жыхар вёскі Цімкавічы кожны дзень запісваў свае дзеянні, кшталту: “9 сакавіка. Выгналі ў поле кароў” ці “1 верасня. Касілі траву”. Дакумент яшчэ на паспеў дабрацца да музею, але гэта адбудзецца ў самым хуткім часе.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)