Затрыманыя супрацоўнікі «Нашай Нівы» застаюцца за кратамі

Мінула 72 гадзіны з моманту затрымання Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і Вольгі Раковіч, аднак на свабоду супрацоўнікі «Нашай Нівы» не выйшлі.

Ні адвакатам, ні сваякам следчыя нічога не паведамілі.

Нагадаем, 8 ліпеня яны былі затрыманыя і пасля допыту адвезеныя ў ізалятар на Акрэсціна. Яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(6)