Общество

Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў

17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег, паведамляе Наша Ніва.

Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы.

Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Аператыўніка Станіслава Лупаносава дзяржаўная прапаганда абвінавачвала ў перадачы дэмакратычным сілам вялізнага аб'ёму інфармацыі пра спецслужбы.

Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю BYPOL: «Рух супраціву ў органах ёсць»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(16)