Скандалы

За пару дзён невядомыя збілі двух прадстаўнікоў кандыдатаў ў прэзідэнты

У аўторак быў збіты Ігар Ляльков — давераная асоба Рыгора Кастусёва. У сераду — Валерыя Краўчанка — сяброўка ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

23 лістапада адбыўся напад невядомых на давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова., паведамляе narodny.org.

Выходзячы з пад’езду, Лялькоў без усялякага папярэджання атрымаў удар цяжкім прадметам у твар і згубіў прытомнасць. Матывы нападу — невядомыя, бо асабістыя рэчы і грошы Лялькова засталіся некранутыя. Пасля дастаўлення «хуткай дапамогай» у бальніцу, урачы дыягнаставалі ў Ігара Лялькова адкрыты пералом носу і пералом кісці левай рукі. Зараз палітык знаходзіцца дома на пасцельным рэжыме.

Падобны выпадак адбыўся на наступны дзень. Як паведамляе Еўрапейская Беларусь, 24 лістапада каля 17.30 Валерыя Краўчанка распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы пра час тэлевізійнага выступу Андрэя Саннікава, калі да яе падышоў невядомы. Ён некалькі разоў ударыў дзяўчыну ў твар і нанёс удар нагой у жывот. Пасля таго, як ад бліжэйшага прыпынку падбеглі людзі і заступіліся за яе, нападнік уцёк.

Пасля гэтага Краўчанка звярнулася па дапамогу ў паліклініку. Медыкі зафіксавалі ў яе удар мяккіх тканак. Актывістка склала заяву ў міліцыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)