Политика
Мікола Бугай, «Наша нiва»

«З маёй дапамогай КДБ хацела дыскрэдытаваць Фінькевіча»

Актывіст руху «Маладая Беларусь» Андрэй Кузьмінскі папрасіў прытулку ва Ўкраіне. Ён прызнаўся ў тым, што быў завербаваны КДБ і назваў імёны тых, каго спецслужбы таксама схілялі да супрацы».

«Цягам трох апошніх месяцаў на мяне і маіх сваякоў ціснулі з боку Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У выніку пагроз і запалохвання я быў вымушаны падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ. З боку Камітэта яно было падпісана кіраўніком КДБ генерал-маёрам Зайцавым Вадзімам Юр’евічам. Здзяйснялі ціск і прымушалі мяне падпісаць гэты дакумент супрацоўнікі 4-га ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь Раман Сівухін, які ў 2006 годзе займаўся справай «Партнёрства», і Зміцер Ганчарык, які ў 2007 годзе займаўся справай «Маладога фронту».

Мне вылучылі наступныя патрабаванні: напісаць заяву ў пракуратуру пра тое, што кіраўнік руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч ўцягвае мяне ў супрацьпраўную дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, што магло прывесці да крымінальнай справы супраць Артура і іншых сяброў арганізацыі; дыскрэдытаваць Артура Фінькевіча ў вачах яго палітычных партнёраў, прыйшоўшы на паседжанне Беларускага незалежніцкага блока і заявіўшы там, што актывісты арганізацыі выказваюць недавер у сувязі з нібыта здзейсненымі Фінькевічам фінансавымі махінацыямі; аб’ехаць рэгіянальныя структуры арганізацыі з мэтай пераканаць людзей удзельнічаць у фіктыўным з’ездзе «Маладой Беларусі», які КДБ мае правесці ў ліпені 2010-га.

Мне таксама паведамілі, што [некаторыя] мае сябры ... з’яўляюцца часткай гэтай схемы. У якасці лідэраў нефармальных моладзевых груповак яны павінны былі прывесці людзей на ўказаны фіктыўны зьезд. ... Акрамя таго, мне паведамілі, што падчас фіктыўнага з’езду з арганізацыі маюць быць выключаныя Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка Настасся Машчава».

Хлопец спачатку падпісаў угоду, але пасля абдумаўся і зразумеў, што ўдзельнічаць у такіх брудных гульнях амаральна і страшна. Каб выплентацца, ён расказаў усё Фінькевічу і выехаў ва Ўкраіну.

Няясна, ці КДБ мела іншых правакатараў унутры арганізацыі — прозвішчы якіх нібыта паведаміла Кузьміцкаму, хоць звычайна тое спецслужба ў дачыненні да інфарматараў не практыкуе. Магчыма, яна толькі хацела пасеяць недавер між сябрамі МБ.

Сам былы палітвязень Артур Фінькевіч звязвае задуму КДБ з жаданнем аслабіць пазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, лідэра правацэнтрысцкай кааліцыі. «Маладая Беларусь» на сёння ўдзельнічае ў Беларускім незалежніцкім блоку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)