Общество

Як пачынаўся «Беларусьфільм»

«Дастишфантастиш» атрымаўся Бог ведае якім шэдэўрам, але ж здымаўся для сучаснай моладзі з адпаведнымі густамі. Хутка выйдзе бульбахорар «Масакра» ад Андрэя Кудзіненка, які абяцае таксама быць нечым эксперыментальным і вельмі ў духу часу. Падаецца, беларускае кіно пачынае-такі жыць у пасляваеннай эры.

Большасць з вас з вялікай доляй дакладнасці скажа, што 65 год у нас здымалі толькі фільмы пра вайну. Але мала хто ведае, што тое, што здымалася да Вялікай Айчыннай было нашмат больш сучасным, чым творы беларускіх рэжысёраў зараз.

Першыя фільмы беларуская кінастудыя, якая тады называлася “Белгоскіно”, пачала выпускаць аж у 1926 годзе. Напачатку там панавалі рэжысёры небеларускага паходжання і тэмы для стужак выбіраліся даволі цікавыя.

Першым ігравым фільмам стала “Проститутка” О. Фрэліха. У лепшых традыцыях сучаснага еўрапейскага кіно рэжысёр нема распавёў гісторыю адной жанчыны. Там каханне, смерць, венерычныя хваробы, прастытуцыя, зноў каханне і хэпі-энд. І ўсё гэта з-за подлых нечаканасцяў лёсу.

У 1927 М. Авербах і М. Данскі здымаюць шчэ адну сацыяльную меладраму: “В большом городе”. Сюжэт стужкі таксама вельмі сучасны: хлопцы з глыбінкі прыехалі ў Маскву ў пошуках грошай і славы. Адзін з іх, паэт, загразнуў у гламурных тусах, адбіў жонку ў сябра і пачаў прапагандаваць свабоднае каханне (і гэта СССР 20-х!).

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)