Комментарии
Марыя Мартысевіч, «Новы час»

Як дамагчыся беларускага Нобеля па літаратуры?

Любы пісьменнік раней ці пазней сутыкаецца з сяброўскім пажаданнем або журналісцкім пытаннем, датычным Нобелеўскай прэміі. Ці марыце вы атрымаць яе, калі не, то чаму, а калі так — то памагай Божа! Нібы толькі гэтая знакамітая ўзнагарода можа прымірыць навакольных з фактам, што ты нешта там пішаш, давесці ім, што ты чагосьці варты.

Але, што тычыцца мяне, мае мары і памкненні, звязаныя з запаветным Нобелем па літаратуры, крыху іншыя, чым у многіх маіх калег па пяры. Мая мара — не атрымаць Нобеля. Мая мара — вырашаць, хто яго атрымае.

Таму што мара — яна на тое і мара, каб быць недасяжнай. Бо — чыста тэарэтычна — Нобель можа здарыцца з любым чалавекам у свеце. Значна меншая колькасць людзей мае шанец стаць сябрам Шведскай акадэміі, васямнаццаць акадэмікаў якой праводзяць паўгода ў чытанні добрых кніжак, апантана спрачаючыся, хто з намінантаў найбольш варты. У сваіх марах я ўяўляю сябе не Дорыс Лесінг ці Мо Янем. У сваіх марах я — які-небудзь абстрактны прафесар Нільс — сівы гісторык літаратуры, акадэмік.

Мара ператварыцца ў прафесара Нільса з’явілася ў мяне адносна нядаўна, калі па волі лёсу мне давялося падрабязна вывучыць парадак вылучэння пісьменніка на Нобелеўскую прэмію.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)