Хвілінка гістарычнага аптымізму: некалькі канкрэтных пунктаў

Журналіст Віталь Цыганкоў напісаў пра тое, чым, на яго погляд, абернецца вайна.

1.Украіна будзе супраціўляцца. Украіна будзе перамагаць. Зараз галоўнае -- пратрымацца першыя дні, а далей сытуацыя будзе мяняцца на карысьць украінцаў. У іх мабілізацыя, а рускіх усяго 150 тысяч, зьявяцца праблемы з бензінам, лагістыкай, іх авантура мае шанец толькі ў варыянце ваеннага і палітычнага бліцкрыга, у варыянце панікі і разладу. Гэтага не бачым, бачым адваротнае.

2.Усё больш людзей у расейскай эканамічнай і палітычнай эліце разумеюць, што яны губляюць мільярды толькі з-за «упоратасьці» і зацыкленасьці аднаго канкрэтнага чалавека. Для мяне нават пэўным сюрпрызам сталі тыя заявы супраць вайны, якія мы чуем сёньня ад расейскіх актораў, журналістаў, навукоўцаў. І тое, што Пуцін зьбірае алігархаў на сустрэчу – гэта «жужу» неспраста.

Ведаеце, ня ўсё залежыць ад сыстэмы і ідэалогіі. Быў бы замест Гітлера які б небудзь спакойны Герынг – магчыма, не было б Другой сусьветнай у такіх маштабах і Халакоста. Часам справа толькі ў псіхічнай спецыфіцы асобы аднаго канрэтнага недэакватнага лідэра. 

3.Лукашэнка будзе ўсё больш выкручвацца, заяўляць (як ён ужо сказаў), што даведаўся з прэсы пра перасоўваньне расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, маўляў, я тут не прычым. Чым болей будзе правальвацца расейская агрэсія, тым болей будзе ён круціцца як вужака.

4. Ну і Гісторыя – як без яе. Заўважце, было, што дыктатуры трымаліся даволі доўга – але толькі калі яны не ўвязваліся ў войны. Дыктатар Гішпаніі Франка пазьбег вайны, і кіраваў да сьмерці. А дыктатар Італіі Мусаліні ўвязаўся ў вайну і ў выніку закончыў жыцьцё павешаным партызанамі дагары нагамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)