Аглядальнік Дзмітрый Гурневіч – пра кiно АНТ i КДБ пра вайсковага эксперта Андрэя Паротнікава.
– Прапагандысцкі АНТ сумесна з КДБ змайстравалі фільм пра вайсковага эксперта Андрэя Паротнікава. З відэа ёсць жаданне добра парагатаць, але сутнасць вельмі сумная, – пiша журналiст. – Андрэю прыдумалі справу за «здраду радзіме».
Не трэба быць спецыялістам, каб убачыць маніпулятыўную сутнасць відэа. Спачатку яго аўтары абсалютна абсурдна называюць вярбоўкай «предложение создавать аналитику закрыто, за деньги». А гэта звычайны кансалтынг, ён існуе паўсюль у свеце. Чалавек піша аналітыку і прадае яе.
Усе ведалі, што Андрэй вайсковы эксперт, ён адкрыта вёў блог, выступаў шмат год у СМІ. Але цяпер гэты блог КДБ лічыць формай супрацы з замежнымі спецслужбамі. У доказ нам паказваюць, як Андрэй нібыта тлумачыць, якая розніца паміж «Паланэзам» і чымсці яшчэ. Ого, сапраўды, здрада радзіме.
У чалавека проста ёсць веды і ён іх прадае. Гэта што, таемная інфармацыя пра размяшчэнне расейскіх самалётаў, базы ці тэхніку? Нічога такога КДБ не здолеў накапаць.
Нейкія абсалютная звычайныя банкаўскія дакументы, доказы грашовых трансфераў на 600 даляраў – паказваюць як доказы нейкага злачынства. Ну, гэта ўзровень Тэртэля і яго КДБ.
Увесь фільм – цырк з конямі. Андрэй ужо затрыманы, яго прымушаюць кантактаваць з былымі замежнымі партнёрамі, дыпламатамі, аналітыкамі, актывістамі. Усё гэта запісваюць і «прадаюць» нам як паспяховую аперацыю.
Камон, рабяты. Вы проста пасадзілі пад дулам пісталета чалавека і загадваеце, каб ён танцаваў на камеру. Але... Ніхто з іх, герояў сюжэту (нібыта куратараў), АНІ РАЗУ не кажа нічога надзвычайнага і незвычайнага, таго, што б магло даказваць, што Андрэй нейкі агент, шпіён і г.д.
Усе гэтыя людзі проста спрабуюць параіць яму, як паспяхова выехаць на Захад.
Паказваюць тэлефонную размову Андрэя з аналітыкам аднаго з варшаўскіх экспертных цэнтраў Аннай Дынэр. Яна проста спыталася, ці ёсць у яго польская віза, каб ён мог праз Стамбул прыляцець у Варшаву.
А для аўтараў фільма гэта доказ, што яна ратуе свайго агента. Чаму? Бо гэты даследчы цэнтар яны назвалі шпіёнскай арганізацыяй. Матка Боска. Гэта афіляваны з дзяржавай цэнтар, які робіць аналітыку ў тым ліку і для ўраду. Гэта НІКОЛІ для нікога не было таямніцай. Але дастаткова дадаць у кадр таямнічай музыкі і справа зробленая.
Абсалютна відавочныя факты ўсе амаль 40 хвiлiн падавалі як нешта таямнічае, што КДБ раскрыў. Насамрэч, даказаў сваю непрафесійнасць. Але нібыта пра гэта і так не ведалі?!
Оцените статью
12345
Средний балл 4.9(59)
Хотите читать «Салідарнасць» без VPN? Подпишитесь на наш телеграм-канал (если для вас это безопасно) — там вы всегда найдете актуальные ссылки, которые открываются из Беларуси.