Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Ur’ia рыхтуе дзьве вэрсіі

Група Ur’ia рыхтуе новы альбом “Калі-чакра”. Цікава, што ён будзе выдадзены ў двух варыянтах — беларускім і заходнім.

У запісу “імпартнай” вэрсіі дыску ўзялі ўдзел музыкі зь іншых краінаў. У прыватнасьці, Богдан Ха-ліцкі — вядомы польскі джаз-музыка. Лідэр групы Юры Выдронак кажа, што хоча мець эксклюзыўнае права на выданьне гэтага дыску, пра што вядуцца перамовы з ангельскай фірмай Old World Network.

У новых песьнях Ur’ia захавала ранейшыя прынцыпы гучаньня. Па словах Выдронка, адзінае, чым дыск будзе розьніцца ад папярэдніх альбомаў, дык гэта дасканалым узроўнем запісу. Дзіва, але Ur’ia, якая бярэ ўдзел у буйных эўрапейскіх фэстах, сёлета выступіла ў якасьці госьця на зладжаным лідэрам “Вопляў Відаплясава” Алегам Скрыпкам фэсьце “Краіна Мрій” і дала некалькі дзесяткаў канцэртаў у Польшчы і Чэхіі, на сваёй радзіме ў гэтым годзе не выступала...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)