Упершыню адбудзецца фестываль «Гальшанскі замак»

3 кастрычніка 2009 года ўпершыню адбудзецца фестываль “Гальшанскі замак”, які аб’яднае аматараў сярэднявечнай музыкі і будзе прысвечаны 10-годдзю гурта “Стары Ольса”.

Фестываль заснаваны Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і Турыстычным агенцтвам “Гісторыя-Тур”. Партнёр фестываля – кампанія “ГальшаныТур”. Асноўная падзея фестываля ў 2009 г. – 10-годдзе творчай дзейнасці лідэра беларускай сярэднявечнай музыкі - гурта “Стары Ольса”.

На ўсталяванай каля Гальшанскага замку сцэне адбудзецца вялікі канцэрт гурта “Стары Ольса” і выступы гуртоў старадаўняй музыкі “Тэстаментум Тэррэ”, “Расалія”, “Келіх кола”. У праграме фестываля таксама - рыцарскія забавы і атракцыёны, катанне на конях, восеньскі кірмаш, фаер-шоу, салют.

Пачатак фестывалю а 11:00.

Будуць працаваць гандлёвыя кропкі – сувеніры, ежа, народныя рамёствы. Створаны ўмовы для камфортнага адпачынку – сцэнічная апаратура і асвятленне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова і г.д. Сярод гасцей урачыстасці – прадзюсары, журналісты, афіцыйныя асобы, мастакі і музыкі.

Будзе арганізаваны выезд з Мінску на аўтобусе. Кошт квіткоў з улікам аплаты за праезд – 45 тысяч для дарослых і 40 тысяч для дзйцей. Таксама да месца можна будзе дабрацца сваім ходам. Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг, а квіткі будуць каштаваць 20 тысяч для дарослых і 15 для дзяцей.

Білеты можна набыць па адрасе: Праязны завулак, д.3, оф.1, пакой 2 ці непасрэдна на месцы перад пачаткам фестывалю.

Фестываль запланаваны як штогадовы. А ў наступным 2010 годзе яго чакае ўнікальны юбілей – 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)