Общество

«Уцёкі ў гушчар на паўгода я б назваў праявай той самай барацьбы, на якую нас настаўлялі папярэднія пакаленні»

Калi ты глядзеў фільм Into The Wild і натхняўся лёсам маладога хлопца, што сышоў жыць у глуш, абавязкова чытай далей! Каля цябе жыве не менш цікавы персанаж.

У Галівудзе з падобнай гісторыі зрабілі крутое кінцо. Малады хлопец з’ехаў у глуш і адмовіўся ад усіх канэктаў з цывілізацыяй. У той фізічна-маральнай бойцы з самім сабой і ўсім закасцянелым светам хлопец памёр. Таму і фільм, які душу вырывае, было па чым здымаць.Вандроўка Антанаса, былога студэнта БДЭУ, абышлася без трагедый, але з-за таго не стала менш крутою.

Штуршком да сыходу стала тое, што адбылося на Студвясне–2009. Да гэтага ў Наргасе на факультэце менеджменту Антанас адказваў за карпаратыўны дух: ладзіў канцэрты, пісаў сцэнары, цапаўся з гэтай нагоды з адміністрацыяй і стараўся зрабіць рэвалюцыю з кожнага свайго праекту. Перад Студвясною замкнуўся ў пакоі амаль на паўгода і паліў без канца, ствараючы цэлую галактыку. Сцэнар быў фантастычны, ён высмактаў з аўтара ўсе сілы, але ў дзень канцэрту здарыліся накладкі з відэа, накрылася дупай уся праграма і таму атрымаўся поўны трэш. Антанас неяк прачытаў свой маналог, зваліў са сцэны і паехаў дадому. Два тыдні паліў і шмат піў, адключыў усе тэлефоны і перастаў з’яўляцца ў Сеціве.

Ён ужо тады ведаў, што з’едзе ў лес. Ды ўсе ведалі, што гэта адбудзецца. Ён раптам аказаўся патрэбным усім і адначасова нікому. І хацеў нарэшце звузіць свой свет хаця б да адной планеты. Восьмага студзеня Антанас з’ехаў.

“Уцёкі ў гушчар на паўгода я б назваў выразам сілы, праявай той самай барацьбы, на якую нас настаўлялі папярэднія пакаленні. У горадзе занадта шмат людзей, дарог і машын, час ляціць вельмі хутка, і, каб пазбавіцца ад гэтага прыгнёту, няма месца лепш, чым лес: рэзка запавольваюцца хвіліны, пакідаючы для разумовай дзейнасці амаль бясконцасць; свежае паветра і гукі прыроды робяць з камяка нерваў мяккую пярыну акуратна выкладзеных рэакцый; нарэшце, адрачэнне – гэта шлях углыб сябе, апусканне ў бездань нашых самых схаваных куткоў свядомасці, а значыць, у ідэале мы можам адшукаць адказы на самыя патаемныя пытанні”.

Ад хаткі да бліжэйшага гарадка – 150 км. Вакол – толькі звяры, і на ўсялякі выпадак Антанас захапіў біту...

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)