«Наша Ніва»: У Віцебску памерла медсястра. Яна працавала з хворымі і падазраванымі на каранавірус

У Віцебску 2 красавіка за суткі памерлі два чалавекі з пнеўманіяй.

Пра гэта на пасяджэнні абласнога штаба заявіў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мікалай Каспіровіч. Такую інфармацыя паведаміла дзяржаўная газета «Віцьбічы», але неўзабаве тэкст знік з сайта, застаўшыся толькі ў кэшы гугла (неўзабаве пасля нашай публікацыі тэкст вярнуўся на сайт — nn.by)

Паводле слоў чыноўніка, за суткі ў Віцебску выяўлены чатыры новыя выпадкі інфекцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэнні. Два чалавекі памерлі.

Першы выпадак — жанчына, старэйшая за 70 гадоў з хранічнымі паталогіямі. Яе тэст на каранавірус яшчэ пераправяраюць.

Другі — медыцынская работніца, у якой была двухбаковая пнеўманія вірусна-бактэрыйнага генэза. Пацверджаных вынікаў тэста на каранавірус таксама няма.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра старшую медсястру аднаго з аддзяленняў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1, у гэты час перапрафіляванага пад работу з хворымі і падазраванымі на каранавірус.

Надзеі К. было 47 (па іншых звестках — 48) гадоў. Звязацца са сваякамі пакуль не ўдалося.

Калегі жанчыны пацвярджаюць яе дыягназ — двухбаковая полісегментарная пнеўманія.

Гэта першая такая смерць медработніка ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(11)