У Польшчы – новыя правілы для ўезду ў краіну

Тых, хто прыяжджае не з Шэнгенскай зоны, адправяць на карантын, нават калі ў іх ёсьць адмоўны тэст на каранавірус.

Але ўжо ў Польшчы на карантыне можна здаць тэст і, калі ён пакажа адмоўны вынік, выйсьці з карантыну, паведамляе Радыё Свабода.

Тыя, хто прыяжджае з Шэнгенскай зоны, могуць унікнуць карантыну, калі пакажуць адмоўны тэст, зроблены не пазьней за 48 гадзінаў да ўезду ў Польшчу.

Адначасова Міністэрства замежных спраў Польшчы папрасіла сваіх грамадзян не выяжджаць за мяжу бязь пільнай патрэбы, бо могуць узьнікнуць цяжкасьці зь вяртаньнем у краіну.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.7 (оценок:6)