У Мінску помнікам завязалі раты на знак салідарнасці з журналістамі

Акцыі пратэста супраць атакі на незалежных журналістаў правялі ў Мінску актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Маладыя людзі, якія пратэставалі супраць ціску на незалежных журналістаў, завязвалі рот статуям, скульптурам і вешалі плакаты наступнага зместу: “У Беларусі забаронена казаць праўду”,"Не - ціску на незалежную прэсу!","Не хачу, каб зачынялі незалежныя сайты!"

Аналагічная акцыя прайшла ва ўкраінскім Луцку, паведамляе сайт "Freedom Fight".

Гэтымі днямі Маладыя Еўрапейскія Федэралісты праводзяць агульнаеўрапейскую акцыю за свабоду слова ў Беларусі. Каб звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія парушэння правоў чалавека ў Беларусі, завязваюць рот статуям па ўсёй Еўропе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)