У мінскай краме каля 30 падлеткаў учынілі бойку

«Адзін з тых, хто біўся, ўпаў, яго сталі біць нагамі... Нехта крычаў: «Парэж яго!», – распавяла адна з відавочцаў падзей.

У чацвер увечары група падлеткаў учыніла бойку ў мінскай краме "Соседи" на вуліцы Каліноўскага.

"Прыкладна ў 20.00 я была ў краме "Соседи" на Каліноўскага... Калі я ўжо расплачвалася ў касе, у краму раптам уварваўся натоўп падлеткаў, чалавек 30, пэўна... Іх з'яўленне суправаджалася дзікімі крыкамі, зразумець спачатку нічога было немагчыма... Адбылася шалёная драка, пры якой ўсё змяталася на шляху. Людзі ўсе памкнуліся ў глыб крамы, у тым ліку касіры. Наколькі я зразумела, палова з гэтых падлеткаў збягала, другая палова – гналася за першай... Цялежкі, выпадковыя пакупнікі, выстаўленыя на продаж кветкі у гаршчках – усё ляцела ў розныя бакі. Патасоўка была страшэннай і жорсткай. Такога я ў жыцці не бачыла. Адзін з тых, хто біўся, ўпаў, яго сталі біць нагамі... Нехта крычаў: "Парэж яго!"... Мужчынам, якіх сярод пакупнікоў было нямала, нават у галаву не прыйшло ўмяшацца, бо шанцаў у іх дакладна не было... Усё гэта доўжылася хвілін 5, пасля выйшаў адзін з ахоўнікаў "Соседей", пахадзіў сярод прытомленых, якія біліся, са словамі накшталт: "Чаго ты б’ешся"... Ніхто не звярнуў на яго ніякай увагі, бойка працягвалася.... Увогуле, было рэальна страшна... І зразумела, што, калі яны толькі самі не сціхнуць, ніхто і нішто іх не спыніць... Урэшце падлеткі пераможна акінулі гордым позіркам ашалелых пакупнікоў, паволі выйшлі з крамы... Міліцыю, падаецца, ніхто так і не выклікаў...", – напісала наведвальніца форуму Onliner.by.

У самой краме Еўрарадыё пацвердзілі тое, што была бойка, але ад каментароў адмовіліся.

"Учора тут было шмат – і ўчастковы, і міліцыя, калі ласка, можа вам нехта з іх скажа. Я нічога вам не магу сказаць, выбачайце", – распавяла супрацоўніца крамы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)