У інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 53-гадовы галоўны металург МАЗ

Прамысловыя колы Мінска абмяркоўваюць нечаканую смерць Аляксандра Скібара.

Вядома, што перад тым ён ляжаў у інфекцыйным шпіталі сталіцы.

— Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму. Памёр ён сёння, ускрыццё будзе толькі заўтра. Таму даведкі, што прычына смерці — каранавірус, няма. Не ведаю, што будзе напісана ў пасведчанні, але па тэлефоне сказалі, што памёр ад сардэчнай недастатковасці.

Пра хранічныя хваробы мне невядома. Дзе б ён мог заразіцца, невядома. Ён нікуды не вылятаў, у нас не было кантактаў з людзьмі, у якіх мы маглі б падазраваць каранавірус, — сказала «Нашай Ніве» сваячка памерлага.

Галоўны металург МАЗ, 53-гадовы Аляксандр Скібар не быў публічным чалавекам, у інтэрнэце няма яго здымкаў. Калегі пра яго адгукаюцца добра — у цэху, якім ён кіраваў, людзі працуюць цэлымі дынастыямі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:11)