Общество

У Гродне адкрыўся музей турэмнага побыту

Музей размяшчаецца ў аднапавярховым доме па вуліцы Кірава, 6, акурат насупраць турмы. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, здымкі, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы, а таксама артэфакты, прысвечаныя гісторыі пенітэнцыярнага ведамства.

Сярод экспанатаў - ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных, таўро «Вор» і «Кат» - імі клеймавалі катаржан, уцекачоў з месцаў пазбаўлення волі, паведамляе «Твой стыль».

Здымкі Руслана Кулевіча

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)