«У цяперашняй беларускай уладзе пануюць афлайнавыя людзі»

Пра што сведчыць выказванне Ярмошынай, выказаўся палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

— Сацыяльныя сеткі — сапраўды неадназначны феномен у псіхалагічным, этычным плане, але пані Ярмошына, паводле яе шчырага прызнання, апрыёры не разумее, нашто яны патрэбны, — піша Класкоўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — І гэтае выказванне лішні раз сведчыць, што ў цяперашняй беларускай уладзе пануюць (пачынаючы з галоўнага начальніка, які таксама не аднойчы красамоўна дэманстраваў неразуменне інтэрнэту) афлайнавыя людзі. То бок не проста абаронцы адсталага палітычнага ладу (бо ён дае ім рэальныя дывідэнды), але і людзі рыгідныя па жыцці. Нягнуткія, неўспрымальныя да навацый.

З аднаго боку, гэта дадае рэжыму дрымучасці, з іншага — калі б разумелі сеціва, то мо б і душылі болей, а так — адносная свабода.

 

Таксама на гэтую тэму:

Как претенденты на мандат депутата используют социальные сети

Как сын Ермошиной показывает, зачем нужны социальные сети

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)