Скандалы
Іван Юрашчык, Еўрарадыё

У Баранавічах бацька ўзяў 5-месячную дачку закладніцай

Упершыню ў нашай краіне Баранавіцкім судом разглядалася справа пра захоп незвычайнага закладніка. Бацька ўзяў закладніцай 5-месячнае дзіця.

Жонка 26-гадовага жыхара райцэнтра выклікала міліцыюз нагоды сямейнага скандалу. А калі ўчастковы прыйшоў, мужчына схапіў відэлец, прыставіў да шыі маленькай дачкі і патрабаваў, каб міліцыянт сышоў. Супрацоўнік ГАУС выклікаў дапамогу. У той момант, калі яго калегі ўваходзілі ў кватэру, бацька дзяўчынкі засяродзіў увагу на іх, і ўчастковаму ўдалося выхапіць з яго рук відэлец. У таты забралі дачку.

На днях суд вынес наконт мужчыны свой вердыкт — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 18-гадовая жонка злачынцы палічыла такі прысуд вельмі жорсткім.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)