Общество

У Бабруйску перакрылі вуліцу, на якой збіраліся ладзіць «антыпарад»

У Бабруйску ДАІ і асобы ў цывільным у масках перакрылі ўезд на вуліцу Мінскую, на якой збіраліся правесці «антыпарад пратэсту», паведамляе тэлеграм-канал Беларусь галаўнога мозгу.

Да правядзення «антыпараду пратэсту» супраць дыктатуры і правальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўладаў заклікаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. 6 мая блогера затрымалі і пасадзілі на 15 сутак.

Прыхільнікі Ціханоўскага хацелі прыпаркавацца ўздоўж дарогі ці ехаць з мінімальнай хуткасцю, уключыць аварыйку і націснуць гукавы сігнал.

Міліцыя з раніцы пастаралася перакрыць дарогі, а ў Мар'інай Горцы быў затрыманы аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка, які ехаў у Бабруйск здымаць акцыю.

Але некалькі машын усё ж праехалі па Бабруйску сігналячы.

Жыхар Бабруйска Дзяніс М. распавёў Радыё Свабода, што пасьля акцыі «АнтыПарад» у горадзе адбыліся затрыманні. Паводле яго, агулам было затрымана каля 15 чалавек, якія накіроўваліся ў бок вакзалу, ішлі па вуліцы, махалі рукамі і крычалі «Стоп таракан!»

Блогер Тихановский из ИВС: Я участвую в президентских выборах

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(26)