Тышкевіч: «Зараз мы маем крызіс легітымнасці ва ўсіх групах палітычнага супрацьстаяння»

Палітолаг — пра новыя выклікi і кангрэс дэмсiл, які адбудзецца ў жніўні.

Ігар Тышкевіч

— На жаль, у Беларусі часта блытаюць легальнасць і легітымнасць, — кажа Ігар Тышкевіч у эфіры «6TV Biełaruś». — Легальнасць улады — гэта наколькі тыя ці іншыя людзі атрымалі ўладу паводле існага заканадаўства. Легальнасць – гэта факт. Яна альбо ўстанаўліваецца, альбо яе можна паддаваць сумневу.

Легітымнасць можа быць датычна ўлады, лідара — каго заўгодна. Гэта наколькі тая ці іншая асоба альбо група мае права выступать ад імя іншых, аддаваць іншым распражэнні, якія з большага з’яўляюцца абавязковымі для выканання, і наколькі яна мае маральны ці іншы аўтарытэт.

Зараз мы маем крызіс легітымнасці ва ўсіх групах беларускага палітычнага супрацьстаяння. Лукашэнка спрабуе пашырыць сваю легітымнасць, але вышэй за сваю электаральную групу, якую ен мабілізаваў, пакуль што не скочыць.

Ціханоўская, Латушка і іншыя — кожны з іх мае свае, ўмоўна кажучы, межы легітымнасці, але на таксама адносна вузкім коле.

Сёння няма легітымнага лідара альбо групы. Пры гэтым ёсць і крызіс законнасці, бо ёсць пытанне: наколькі Лукашэнка займае сваю пасаду легальна? Але няма і механізмаў, якія б спрыялі таму, каб нехта іншы займаў легальна гэтую пасаду.

Палітолаг таксама адзначыў, што пытанне легітымнасці — гэта пытанне часу і дзеянняў, а таксама прывеў некалькі парадаў, што трэба зрабіць, каб зноў яе атрымаць.

 — Легітымнасць можа як губляцца, так і нарошчвацца. Каб яна нарошвалася, то трэба правесці аналіз: чаму людзі перасталі ўспрымаць? Чаму гэта не праходзіць? Другое — спытаць, чаго хочуць людзі, якіх рашэнняў?

Гэта ўжо пытанне не заяваў. Бо праблема падзення легітымнасці ў Беларусі адбываецца таму, што доўгае супрацьстаянне, вялікая колькасць гучных заяваў, ультыматаў і інш., але малая колькасць справаў. Можна ўвогуле абыйсціся без заяў, але больш справамі.  Напрыклад, беларускія вайскоўцы, што ваююць на баку Украіны — іх легітымнасць расце.

Што тычыцца кангрэсу новай Беларусі, які плануюць правесці 8-9 жніўня, то Тышкевіч лічыць наступнае:

— Гэтая ідэя ўзнікла пасля так званых форумаў, якія праходзілі ў Варшаве і Берліне, а таксама пасля фактычна ўльтыматума Ціханоўскай. Зрэгаваць можна было па-рознаму, але вырашылі проста адлюстраваць — зрабіць тое ж самае, але па-свойму і са сваёй групай.

З пункту гледжання інфармацыйнай палітыкі — гэта апраўдана. Але зважаючы на катастрафічны брак менавіта рэальных учынкаў і праграмаў – не ведаю. Гэта проста спроба ў інфармацыйным поле вярнуць сабе пэўную ініцыятыву.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.2(10)