Сяргею Каваленку далі мільён рублёў штрафу

Віцебскага актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку асудзілі паводле абвінавачаньняў хуліганстве.

Замест прызначанай на пачатку судзьдзі Натальлі Карабліной сёньня працэс вяла судзьдзя Першамайскага раённага суду горада Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна.

Залю ахоўвала міліцыянты ў форме. Яшчэ да пачатку суду ў самой залі было больш за 20 чалавек — міліцыянтаў у форме і людзей у цывільным. Іншых людзей у залю пусьцілі толькі пасьля таго, як яны пачалі пагражаць паскардзіцца старшыні суду. Каваленка запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя адмовіла, сказала, што прысутнічае перакладчык. У суд прыехаў адвакат Каваленкі.

Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы й аштрафавалі. У пратаколе напісана, што Каваленка ішоў па праезнай частцы вуліцы 2-ая Прадольная. Гэта заўважыў міліцэйскі патруль, пад'ехаў на машыне, зрабіў заўвагу. І нібыта Каваленка ў нецэнзурнай форме адмовіўся сысьці на ходнік. Тады яго затрымалі нібыта за хуліганства. Гэта пацьвярджаюць сьведкі – супрацоўнікі патрульна-паставой службы Першамайскага раёна Аляксей Новікаў і Аляксандар Давыдоўскі. Яны кажуць што падчас размовы з Каваленкам зьвярнулі ўвагу на пах алькаголю.

Каваленку павезьлі на мэдычнае асьведчаньне — праверыць на наяўнасьць алькаголю ў крыві. Сьведка Аляксандар Лебедзеў, доктар псыхіятр-нарколяг кажа, што Каваленка праходзіць тэст адмовіўся. Але, паводле Лебедзева, пах алькаголю адчуваўся, і Каваленка быў пачырванелы – на падставе зьнешніх прыкмет лекар засьведчыў, што той быў нецьвярозы.

Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі».

Ноч з 25-га на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Назаўтра, пасьля абвяшчэньня перапынку ў судзе, актывіста адпусьцілі з-пад варты.

Паводле жонкі апазыцыянэра Алены Каваленкі, некалькі дзён перад затрыманьнем каля іхнага дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.

Таксама па тэме:

«Затрыманне Сяргея — ганебная правакацыя»

«Мы падвышаем планку ў нашага народа, каб ён глядзеў вышэй»

«Вельмі шмат часу выдзяляю на самаадукацыю»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)